Вы тут

На "Творчай кухні" з пісьменнікам і бардам Андрэем Мельнікавым

"Творчая кухня" #4

На нашай “Творчай кухні” сёння — пісьменнік і бард Андрэй Мельнікаў. Ён распавядзе пра першы бардаўскаі кліп, пра сваю кнігу "Анатоль Сыс — псальмяр дэфармаванай Беларусі", а таксама пачытае ўрыўкі з філасофскіх эсэ і праспявае некалькі песень.

Глядзіце эфір у сацсетках Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа!

“Творчая кухня” — сумесны праект Euroradio і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНа дзеляцца сваёй творчасцю онлайн: чытаюць вершы, прозу і пераклады, спяваюць, распавядаюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і пра літаратурна-мастацкі працэс. І, натуральна, адказваюць на пытанні гледачоў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.