Вы тут

На "Творчай кухні" з перакладчыцай і выдаўцом Надзеяй Кандрусевіч

"Творчая кухня" #4

На нашай “Творчай кухні” сёння — перакладчыца і выдавец Надзея Кандрусевіч! Як заснавальніца незалежнага выдавецтва Koska яна расказвае пра планы і пра тое, як там пачуваецца беларуская кніга. А як перакладчыца і лаўрэатка прэміі імя Карласа Шэрмана — пра адметнасці перакладу кніг для дзяцей, пра шведскую дзіцячую літаратуру і пра тое, чаго не стае беларускім дзіцячым творам.

У жывым эфіры Надзея зачытае ўрывак з кнігі Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” ў сваім перакладзе на беларускую. Глядзіце стрым у сацсетках Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа!

“Творчая кухня” — сумесны праект Еўрарадыё і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНа дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.