Вы тут

На "Творчай кухні" з перакладчыцай і пісьменніцай Ганнай Янкутай

"Творчая кухня" з Ганнай Янкутай

Сёння на нашай "Творчай кухні" перакладчыца і пісьменніца Ганна Янкута! Яна расказвае, як пачала пісаць для дзяцей і як з'явіўся галоўны герой яе кніг Кот Шпрот. Гаворым пра пераклады, абмяркоўваем разам лёс часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет". Ганна чытае ўрывак з кнігі "Пыха і перадузятасць" Джэйн Остэн і вершы Георга Гайма.

 

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.