Вы тут

На "Творчай кухні" сёлетні пераможца прэміі "Дэбют" Артур Камароўскі

Артур Камароўскі на "Творчай кухні"

28 красавіка на "Творчай кухні" Артур Камароўскі — паэт, перфомер, аўтар кнігі “Вада пачынае жыць”, за якую днямі атрымаў прэмію “Дэбют” і трапіў у доўгі спіс прэміі Наталлі Арсенневай. Абмяркуем, як наважыцца выдаць першую кнігу (і зрабіць гэта паспяхова), даведаемся пра любімых аўтараў Артура, паразважаем, якая будучыня чакае беларускі перфоманс. Таксама Артур прачытае вершы і адкажа на пытанні гледачоў. 

 

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.