На турніры ў Грэцыі беларускія баскетбалісткі зноў прайгралі

На турніры ў Грэцыі беларускія баскетбалісткі зноў прайгралі

На міжнародным турніры ў Грэцыі беларускія баскетбалісткі зноў прайгралі. На гэты раз украінкам — 82:84 (13:22, 25:21, 28:22, 16:19). Самай выніковай у нашай зборнай была амерыканка Алекс Бентлі — 19 ачкоў. Марыя Папова набрала 13 ачкоў, Вікторыя Гаспер і Кацярына Сныціна — па 12. Відэа можна паглядзець тут.

Як вядома, у першым матчы беларускі прайгралі зборнай Грэцыі — 58:65. Алекс Бентлі была самай выніковай у нашай камандзе — 12 ачкоў. 9 чэрвеня ў апошнім паядынку на турніры беларуская зборная згуляе з расіянкамі.

Зборная Беларусі заканчвае падрыхтоўку да кантынентальнага першынства, якое 16 чэрвеня стартуе ў Чэхіі. Першы матч нашы баскетбалісткі правядуць з італьянкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі