На турніры па барацьбе сумо перамог азэкі Харумафудзі

Традыцыйны турнір году па барацьбе сумо за Імператарскі кубак Нацу басё завяршыўся першай перамогай найлягчэйшага суматоры спаборніцтваў азэкі Харумафудзі 24 траўня ў такійскім палацы спорту “Какугікан” завяршыўся трэці класічны турнір года па барацьбе сумо за Імператарскі кубак 15-дзённы марафон — Нацу басё. Галоўны трафей упершыню заваяваў азэкі Харумафудзі. У суперфінальным паядынку (кэтэй-сэй) 25-гадовы мангол кідком сітатэнаге ўзяў верх над ёкадзуна Хакухо. Хакухо і Сонечны Конь Харумафудзі (раней вядомы прыхільнікам сумо пад мянушкай Спакойны Конь Ама) сустракаліся ў кэтэй-сэй і летась у лістападзе. Тады перамога была на баку Белага Фенікса. Цяпер ў афіцыйным бандзукэ (рэйтынг) на Нагоя басё Харумафудзі атрымае неафіцыйны статус цунаторы (кандадыт у ёкадзуна).

Сіні Дракон ёкадзуна Асасёру цягам турніру пацярпеў тры паразы. А вось у скарбонцы шараговага маэгасіра Захаду Кісэнасата толькі 2 чорныя шары. За баявы дух 22-гадовы Рэдкі Талент ушанаваны прэміяй кантасё (2 млн. іен). Прэмію гінасё – за тэхнічнае майстэрства атрымаў 23-гадовы камусубі мангол Какюру. Прэмія сукюнсё за эфектныя перамогі над ёкадзуна і азэкі гэтым разам засталася без уладальніка.

Бар’ер у 11 пераможных белых шароў перакрочыў маэгасіра Тоёхібікі. Менавіта па столькі, але сумных чорных шароў набралі: сэківакэ Балт, маэгасіра Такэкадзэ, Ёсікадзэ і Хакутарыкі. Але больш за ўсіх паразаў – 14, апынулася на рахунку Хамасё.

Наступны чацверты турнір года за Імператарскі кубак Нагоя басё чакае нас з 12 па 26 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі