На тэлеканале ВВС паказалі фільм пра "трэцюю сусветную вайну" з Расіяй

На тэлеканале ВВС паказалі фільм пра "трэцюю сусветную вайну" з Расіяй

Другі канал тэлебачання ВВС паказаў фільм пра "трэцюю сусветную вайну" з Расіяй. У ім быў разыграны гіпатэтычны сцэнар ядзернага канфлікта. Усё пачынаецца з выступленняў прарасійскіх актывістаў на ўсходзе Латвіі, пасля рускія войскі ўваходзяць у гэтую краіну і ў Эстонію. Захад мусіць даць адказ на такія дзеянні. У нейкім бункеры засядае "камітэт па абароне", які і павінен прыняць рашэнне пра ядзерны ўдар па Расіі.

З'яўленне фільма "Трэцяя сусветная вайна: у камандным пункце" выклікала рэзкую рэакцыю ў Расіі і Латвіі. Пасол Расіі ў Латвіі Аляксандр Вешнякоў назваў фільм "небяспечнай правакацыяй".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі