На таргах на біржы ў Беларусі долар скочыў за 17 тысяч рублёў

На адкрыцці таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас адразу 474 рублі — з 16 730 рублёў да 17 204.

Таксама істотна вырас і курс еўра — на 931 рубель. Такім чынам, гэтая валюта з 18 837 павялічылася да 19 768 рублёў.

Курс расійскага рубля панізіўся з 245,72 да 243,11 беларускага.

Тым часам на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы не працуе раздзел, які паведамляе пра таргі. У каментары Еўрарадыё работнікі біржы патлумачылі збой вялікім наплывам наведвальнікаў і паабяцалі, што рубрыка запрацуе на працягу паўгадзіны.

У пятніцу, 21 жніўня, долар падаражэў на 232 рублі — да 16 730 беларускіх рублёў. Еўра вырас адразу на 500 рублёў і каштуе 18 837. Гэта рост на 2,72%. Курс расійскага рубля знізіўся з 246,3 да 245,72 беларускага.

Еўра ў Беларусі вырас адразу на 500 рублёў, долар — на 232

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі