На таргах 10 верасня беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

На таргах 10 верасня беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

10 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,0989 да 2,0915 беларускага рубля. Курс еўра таксама зніжаецца — з 2,3146 да 2,3104 беларускага рубля. Наніз пайшоў і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1960 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2014).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,23%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі