На святкаванні Масленіцы ў Брэсце зламаўся слуп, па якім лазілі дзеці
![На святкаванні Масленіцы ў Брэсце зламаўся слуп](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/masl1003.jpg.webp?itok=B7J2uUYG)
На святкаванні Масленіцы ў Брэсце зламаўся слуп
На святкаванні Масленіцы ў Брэсцкім парку культуры і адпачынку зламаўся слуп, па якім лазілі дзеці. Палена, на якое залазілі жадаючыя, "не вытрымала напору "слупалазаў" і завалілася набок", піша "Брэсцкі веснік".
Пацярпелых няма, але дзяўчынка, якая якраз мусіла залазіць на слуп, дужа перапалохалася. Яе суцяшаў вядучы мерапрыемства.
Сёння ў Брэсце сонечна і па-вясноваму цёпла. На свята ў парк прыйшло шмат людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.