На святкаванні Дня дэсантніка 4-тонная машына пераехала мужчыну (відэа)

На тэрыторыі 95-й аэрамабільнай брыгады адбываліся святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня паветрана-дэсантных войскаў. Па адной версіі, малады мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення і прарваўся праз ачапленне да вайсковай тэхнікі, якая рухалася перад гледачамі, і там патрапіў пад машыну. Па іншай версіі, ён спрабаваў нешта перадаць у кабіну вайскоўцам, але ўпаў, і аўтамабіль заднімі коламі пераехаў яму ногі.


Вайсковыя медыкі на месцы аказалі пацярпеламу першую дапамогу. Цяпер ён знаходзіцца ў траўматалагічным аддзяленні адной з жытомірскіх бальніц. Вайскоўцы абяцаюць забяспечыць мужчыне ўсё неабходнае лячэнне, паведамляе УНІАН.
 

Як дэсантнікі святкавалі ў Мінску (фота, відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі