На святара Уладзіслава Багамольнікава пачалі крымінальную справу

Уладзіслаў Багамольнікаў / belstu.by
Уладзіслаў Багамольнікаў / belstu.by

На праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава пачалі крымінальную справу за дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), паведамляе ТГ-канал "Хрысціянская візія".

Багамольнікаў быў сем разоў асуджаны на адміністрацыйны арышт. Яго затрымалі 31 жніўня, за кратамі ён знаходзіцца ўжо 100 сутак. Сёння ён мусіў выйсці на волю пасля апошняга прысуду, але цяпер яго затрымалі ў якасці падазраванага.

Святара трымалі ў перапоўненай камеры, без доступу да меддапамогі, без перадач і лістоў. Ён перахварэў на кавід.

Праваабаронцы прызналі Багамольнікава палітвязнем. 

У 2020-м Уладзіслаў Багамольнікаў праводзіў памінальную службу па загінулым Раману Бандарэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі