На супрацоўніка банка БелВЭБ завялі крымінальную справу — за заклікі да санкцый

Спачатку мужчыну арыштавалі на 10 сутак, а потым на яго завялі крымінальную справу / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Спачатку мужчыну арыштавалі на 10 сутак, а потым на яго завялі крымінальную справу / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне супрацоўніка банка БелВЭБ Віктара Грынько. Сілавікі прыйшлі да яго з ператрусам яшчэ 21 кастрычніка. Пасля ператрусу і затрымалі.

Сваякі сцвярджаюць, што сілавікі падкінулі ў кватэру мужчыны пратэсную сімволіку і парнаграфічныя матэрыялы.

Дакладную прычыну затрымання праваабаронцы не ведаюць. Мяркуюць, што падставай магла зрабіцца пазіцыя Віктара Грынько з нагоды падзей ва Украіне: ён выказваўся супраць вайны. Спачатку мужчыну арыштавалі на 10 сутак, а затым на яго завялі і крымінальную справу. Яму інкрымінуюць артыкул 361 КК РБ (заклікі да санкцый).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі