На суботнім гомельскім матчы Беларусь – Люксембург чакаецца аншлаг

У суботу нацыянальная зборная Беларусі па футболе праводзіць у Гомелі адборачны матч чэмпіянату Еўропы з камандай Люксембурга.  На думку галоўнага трэнера нашай каманды Бернда Штанге, гомельскі
стадыён “Цэнтральны” выдатна падрыхтаваны да матча. На трыбунах, якія
змяшчаюць больш за 14 тысяч гледачоў, чакаецца аншлаг.

12 кастрычніка намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Міхаіл
Вергяенка, Бернд Штанге, а таксама гульцы зборнай Аляксандр Глеб
(капітан каманды), Юрый Жаўноў, Антон Амельчанка, Сяргей Амельянчук і
Арцём Радзькоў сустрэнуцца з юнымі футбалістамі, якія навучаюцца ў
гомельскай вучэльні алімпійскага рэзерву.


БЕЛТА