На студэнта БДУІР завялі крымінальную справу — за заклік да страйку

Мінскія студэнты 26 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё
Мінскія студэнты 26 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё

Студэнт БДУІР стаў фігурантам крымінальнай справы, паведамляе прэс-служба МУС. 21-гадовага хлопца падазраюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх".

Паводле інфармацыі МУС, 26 кастрычніка студэнт разам з іншымі навучэнцамі "зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Калі дэкан факультэта зрабіў заўвагу і папрасіў пратэстоўцаў пакінуць залу, у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы".

Традыцыйна міліцыя запісала прызнанне затрыманага: на камеру ён кажа, што сагітаваць студэнтаў да страйку яму прапанаваў невядомы ў тэлеграме. Пасля таго як хлопец пагадзіўся, яму выслалі тэкст выступу і папрасілі выдаліць перапіску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі