На Стаўбцоўшчыне ад выбуху газавага балона пацярпелі двое пенсіянераў

На Стаўбцоўшчыне ад выбуху газавага балона пацярпелі двое пенсіянераў

Пры няшчасным здарэнні ў вёсцы Ячанка Стаўбцоўскага раёна пацярпелі двое пенсіянераў. Здарэнне адбылося прыкладна апоўдні 17 ліпеня. 

Ратавальнікам паведамілі, што на тэрыторыі прыватнага падворка выбухнуў газавы балон. Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца выкліку, то пабачылі, як летняя кухня гарыць адкрытым полымем. Людзі знаходзіліся на вуліцы.

Выявілася, што выбухнуў газавы балон на 50 літраў. Ад выбуху і пажару, выкліканага ім, апёкі рознай ступені цяжкасці атрымалі пажылыя мужчына і жанчына, якія гасцявалі ў гаспадыні-пенсіянеркі. Пацярпелых даставілі ў лякарню. Дарэчы, сама гаспадыня дома не пацярпела, бо знаходзілася ў Мінску.

Мяркуецца, што прычынай выбуху стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў.

Выбухам балона знішчаная драўляная прыбудова 2х4 м. Агонь знішчыў дах, маёмасць, пашкодзіў сцены ўнутры летняй кухні.

На Стаўбцоўшчыне ад выбуху газавага балона пацярпелі двое пенсіянераў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі