На старшыню выбаркаму ў Баранавічах назіральнікі выклікалі міліцыю

На старшыню выбаркаму ў Баранавічах назіральнікі выклікалі міліцыю

У Баранавічах на выбарчым участку №50 назіральнікі выклікалі міліцыю на старшыню выбаркама. Пра здарэнне паведаміла агенцтва БЕЛТА са спасылкай на назіральніцу Ірыну Жылко

Незалежныя назіральнікі ўжо з першага дня датэрміновага галасавання паведамляюць, што выбаркамы ўсяляк ім перашкаджаюць. Пераважна іх не пускаюць на ўчасткі, заяўляючы, што там ужо знаходзяцца тры назіральнікі. Як вядома, на сёлетніх выбарах ЦВК увёў абмежаванне на колькасць назіральнікаў на ўчастку. 

Па словах Жылко, незалежныя назіральнікі "штучна нагнятаюць абстаноўку на ўчастках з першых гадзін галасавання". Прычынай для скандалу, як распавяла жанчына, акурат стаў нядопуск назіральнікаў на ўчастак: "Але тыя людзі, якія позна акрэдытаваліся і на ўчастак не трапілі, зладзілі сапраўдную правакацыю. Дайшло да таго, што на старшыню ўчастковай камісіі яны выклікалі нарад міліцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі