На старце тэніснага турніру ў Індыян-Уэльсе сустрэнуцца дзве беларускі
![На старце тэніснага турніру ў Індыян-Уэльсе сустрэнуцца дзве беларускі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_1551771589_338903_big.jpg.webp?itok=LUhlRsHq)
На старце тэніснага турніру ў Індыян-Уэльсе (ЗША) сустрэнуцца дзве беларускі — Вікторыя Азаранка і Вера Лапко, 48-я і 62-я ракеткі свету. БЕЛТА інфармуе, што ў наступным крузе пераможца трапляе на амерыканку Серэну Уільямс, былую першую ракетку свету, у якой цяпер 10-е месца ў рэйтынгу WTA.
Вікторыя Азаранка ў свае зорныя часы двойчы перамагала на турніры ў Індыян-Уэльсе. У 2016-м у фінале яна сустракалася якраз з Серэнай Уільямс і выйграла ў яе.
Яшчэ дзве беларускі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч пачнуць свае выступленні з другога круга.