На станцыі метро “Уручча” ў Мінску адбыўся канфлікт паміж міліцыяй і пасажырамі

На станцыі метро “Уручча” ў Мінску адбыўся канфлікт паміж міліцыяй і пасажырамі

Канфлікт паміж пасажырамі і міліцыяй адбыўся на станцыі мінскага метро “Уручча” ўвечары 18 верасня. Чытачы партала TUT.by паведамілі, што ў вестыбюлі сабраўся натоўп людзей, а міліцыянты спрабавалі супакоіць узрушаных грамадзян. Некаторыя сведкі паведамілі, што паміж праваахоўнікамі і, нібыта, сляпым мужчынам адбылася сутычка.

Паводле адной з чытачак партала, яна часта бачыць у пераходзе гэтай станцыі гэтага мужчыну. Па яе словах, ён там з’яўляецца ўжо некалькі год. Вяртаючыся ўвечары пятніцы дадому, дзяўчына ўбачыла ў пераходзе мноства людзей, якія абкружылі гэтага інваліда. Ён быў у кайданках, тут жа знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Апошнія нешта тлумачылі натоўпу, размова ішла на павышаных тонах. 

Іншыя сведкі паведамілі, што праваахоўнікі нібыта збілі мужчыну, а людзі за яго заступіліся, таму і ўзнік канфлікт. Інфармацыю пра гэты інцыдэнт пацвярджалі і іншыя сведкі ў сацыяльных сетках.

У прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама TUT.by паведамілі, што мужчыну затрымлівалі, але ён аказаў супраціў і, паводле папярэдняй інфармацыі, пакусаў дваіх міліцыянтаў за рукі. А грамадзяне “выявілі сердабольнасць” і паспрабавалі ўмяшацца ў дзеянні міліцыі.

Па якой прычыне затрымалі мужчыну, не ўдакладняецца.

 

Фота: Твітэр, VK.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі