На сталічных вуліцах удвая ўзмацняецца сістэма відэаназірання
У 2008 годзе на вуліцах Мінска будзе дадаткова ўсталявана 67 новых сістэм відэаназірання. Аб гэтым 4 красавіка ў Мінску на пасяджэнні круглага стала паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў. Па яго словах, цяпер у Беларусі функцыянуе больш 150 сістэм відэаназірання з вывадам карцінкі на маніторы аператыўна-дзяжурных службаў органаў унутраных спраў або пастоў дэпартамента аховы МУС. У Брэсцкай вобласці такіх відэасістэм усталявана 10, у Віцебскай — 25, у Гродзенскай — 4, у Гомельскай — 5, у Магілёўскай — 39, Мінскай — 11. Найбольшая колькасць відэасістэм усталявана ў Мінску — 57.
Па словах А.Барсукова, сістэмы відэаназірання выкарыстоўваюцца для доказу віны правапарушальнікаў, устанаўленні асоб, вінаватых у здзяйсненні дарожна-транспартных здарэнняў.
БелаПАН
Па словах А.Барсукова, сістэмы відэаназірання выкарыстоўваюцца для доказу віны правапарушальнікаў, устанаўленні асоб, вінаватых у здзяйсненні дарожна-транспартных здарэнняў.
БелаПАН