Вы тут

На Sotheby’s прадаюць метэарыт, знойдзены больш за 200 гадоў таму ў Беларусі

Брагінскі метэарыт / sothebys.com

На аукцыёне Sotheby’s прадаюць метэарыт, знойдзены больш за 200 гадоў таму ў Беларусі. Валодае ім калекцыянер з ЗША. Адзначаецца, што "касмічны падарожнік" вельмі рэдкі і прыгожы, паколькі адносіцца да паласітаў — мае ў сваім складзе крышталі алівіна.

Метэарыт знайшлі ў 1810 годзе ў Брагінскім раёне, ён важыць 2,6 кг. Ацэньваюць яго на суму 10-15 тысяч долараў.

Мяркуецца, што ў пачатку XIX стагоддзя ў Брагінскім раёне быў магутны "дождж" з падобных метэарытаў. З таго часу знайшлі больш за дзясятак фрагментаў. Яны захоўваюцца ў Беларусі і Расіі.

Брагінскі метэарыт / sothebys.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.