Вы тут

На "Славянскім базары" зрабілі гіганцкую драўляную "Цар-лыжку"

Фота: БелТА

На "Славянскім базары ў Віцебску" вырабілі гіганцкую драўляную лыжку. Яе даўжыня — амаль 6 метраў. Вагу дакладна не вымяралі, але агенцтва БелТА піша, што 10 чалавек змаглі толькі злёгку прыпадняць незвычайны сталовы прыбор.

"Цар-лыжка" — справа рук майстра Міхаіла Зянькова з гарадскога пасёлка Руба пад Віцебскам і літоўскага скульптара Віргіліюса Вайчунаса. Яе выразалі з асінавага бервяна на пляцоўцы каля Канцэртнай залы.

Форма лыжкі, па сцвярджэнні Міхаіла Зянькова, з'яўляецца спрадвечна беларускай. "Дзед мой такія яшчэ выразаў. Працавалі так заўзята, што не кожны інструмент вытрымаў бы... Гэтая лыжка будзе сімвалам гасціннасці беларусаў", — кажа майстар.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі