На Шклоўшчыне жанчына атрымлівала дапамогу на дзіця, ад якога адмовілася
![На Шклоўшчыне жанчына атрымлівала дапамогу на дзіця, ад якога адмовілася](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dzieci-1811.jpg.webp?itok=3cF5nF65)
23-гадовая жанчына ў Шклоўскім раёне Магілёўшчыны амаль два гады атрымлівала дапамогу на дзіця, ад якога адмовілася яшчэ ў радзільні.
Ва ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны раёна яна падавала несапраўдныя звесткі і не паведаміла, што адмовілася ад дзіцяці, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
Маладой маці прызначылі і пералічылі дапамогу ў памеры 18 мільёнаў "старых" рублёў. Акрамя таго, штомесяц яна атрымоўвала дапамогу па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў.
Выкрыла махлярства супрацоўніца банка. Яна заўважыла на адным з рахункаў вялікую суму грошай і засумнявалася ў законнасці іх з’яўлення. Паведамляецца, што прадпрымальная маці-адмоўніца незаконна атрымала ад дзяржавы 28 мільёнаў "старых" рублёў.
Цяпер на жанчыну пачалі крымінальную справу. Ёй пагражае да трох гадоў зняволення.