На сайт Telegraf.by праведзеная масіраваная хакерская атака

З аўторка не працуе беларускі сайт Telegraf.by. Прычынай гэтага стала масіраваная хакерская атака на швейцарскі дата-цэнтр, на базе якога месціцца інфармацыйны рэсурс. Атака вялася праз сетку кампутараў-зомбі, заражаных вірусамі-траянамі. Іх IP-адрасы пераважна знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, аднак сустракаюцца адрасы з яшчэ двух дзесяткаў краінаў.

Рэдакцыя сайта Telegraf.by не звязвае атаку з прафесійнай дзейнасцю службы навінаў альбо грамадскага-палітычнага «Блога Брэчека». Зараз сайт працягвае весці барацьбу са зламыснікамі і спадзяецца аднавіць працу ў бліжэйшы час.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі