На рынку ў Ждановічах адбыўся стыхійны мітынг

Больш за 100 прадпрымальнікаў прынялі ўдзел у стыхійным мітынгу на рынку ў Ждановічах.
Прычынай стала спроба падатковых органаў канфіскаваць партыю тавара ў адной з гандлёвых кропак. Падаткавікі праводзілі рэйдавую праверку. У краме, якая гандлюе футрам, яны заявілі, што не хапае аднаго дакумента на тавар, таму ён будзе апісаны і канфіскаваны.

Зазначым, што кошт тавару складае каля 100 тысяч долараў. Тлумачэнні гандляроў, што яны не ведалі пра новаўвядзенні, на падаткавікоў не падзейнічалі. Гэта выклікала абурэнне ва ўсіх гандляроў, якія сабраліся на стыхійны мітынг.

Прадпрымальнікі разыйшліся толькі пасля таго, як на месца прыбылі міліцыянты.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі