Вы тут

На рэстаўрацыю палаца ў Косаве сёлета патрацяць 5 мільёнаў рублёў

Фота: violex.info

На рэстаўрацыю палаца ў Косаве сёлета патрацяць каля 5 мільёнаў рублёў. Як паведамляе БЕЛТА, сродкі выдзеляць з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. На гэтыя грошы плануецца выканаць унутраныя працы, пракласці інжынерныя сеткі і добраўпарадкаваць тэрыторыю.

Аб’ект падзеляць на тры часткі — гатэль, грамадска-культурны цэнтр і кавярню. Рэстаўрацыйныя працы будуць весціся з улікам прызначэння памяшканняў. Аднаўленне Косаўскага палаца ідзе з 2008 года. Плануецца, што ў 2020 годзе аб’ект нарэшце здадуць.

Сядзіба Мерачоўшчына, дзе размяшчаецца палац, з’яўляецца найбольш папулярнай славутасцю Брэсцкай вобласці. Летась Косаўскі палац і музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі наведала 35,6 тысячы турыстаў. У параўнанні з 2017 годам іх колькасць павялічылася ўдвая, у тым ліку за кошт замежнікаў.

Сёлета таксама працягнуць рэстаўрацыю Палаца Сапегаў у Ружанах.