Вы тут

На работніцу мінскай гімназіі, члена выбарчай камісіі падалі заяву ў міліцыю

Беларусь-2020 / Reuters

На работніцу мінскай 12-й гімназіі Ірыну Ягутка, члена ўчастковай выбарчай камісіі падалі заяву ў міліцыю. Як паведамляе TUT.by, высветлілася, што ў заяве аб яе вылучэнні ў члены камісіі пазначаны людзі, якія не ставілі подпісы. Пра гэта даведаўся айцішнік Віталь Бычык. Яго ў склад камісіі не ўключылі — галасы будуць лічыць работнікі згаданай гімназіі (у яе будынку і знаходзіцца выбарчы ўчастак).

Бычык паспрабаваў абскардзіць рашэнне ў судзе, але яму адмовілі. Ён вывучыў заявы ўсіх прэтэндэнтаў, якія ў выніку былі ўключаны ў камісію. Падчас апытання людзей, якія нібыта ставілі подпісы за вылучэнне і высветлілася, што некаторыя з іх не ведаюць, хто такая Ягутка. Адзін з іх, Андрэй Шамаў, разам з Віталём Бычыкам звярнуўся з заявай у міліцыю па факце падробкі дакумента. "Я сапраўды не ставіў подпіс за Ірыну Ягутка і нават не ведаю, хто гэта...", — кажа Шамаў. Паводле яго слоў, у дакуменце стаіць не яго подпіс, пазначана і іншая дата нараджэння. Іншыя даты нараджэння стаяць яшчэ ў трох падпісантаў.

Вядома, што Ірына Ягутка лічыла галасы на выбарчым участку і на выбарах 2010, 2019 гадоў. Яна адмаўляецца адказваць на пытанне, ці прыходзіла за подпісам да Андрэя Шамава.

Выпадак з такімі дзіўнымі падпіснымі лістамі ўжо трэці ў сталіцы (яны адбыліся ў розных раёнах). Міліцыя мусіць з імі разабрацца.

TUT.by
TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.