Як паведамляе сайт media-polesye.by, трагічны выпадак адбыўся 1 чэрвеня на рацэ Прыпяць. Па словах відавочцаў, перакулілася лодка, у якой былі тры чалавекі. Два з іх здолелі выплыць, а Анатоль Шостак — не.
На месца здарэння аператыўна прыбылі лунінецкія ратавальнікі, вадалазы з Пінска і супрацоўнікі розных аддзелаў міліцыі. Аднак па звестках на вечар 2 чэрвеня цела патанулага пакуль не знайшлі.
Фота — uralinform.ru