На прэс-канферэнцыі журналіст задаў Пуціну пытанне пра квас (відэа)

На прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна, якая 18 снежня прайшла ў Маскве, адбыўся скандальны інцыдэнт. Журналіст з Кірава Уладзімір Маматаў падышоў да мікрафона з пытаннем пра квас.

Журналіст: На фоне глабальных макраэканамічных пытанняў абсалютна капеешнае пытанне... У нас у вобласці робяць "Вяцкі квас"...


Пуцін: Квас?


Журналіст: "Вяцкі квас".


Пуцін: Я адчуваю, кваску вы махнулі ўжо... (смех у зале)


Журналіст: Уладзімір Уладзіміравіч, я хацеў вас пачаставаць, але ахова не дала нічога пранесці...

У выніку, журналіст задаў Уладзіміру Пуціну пытанне пра тое, што ў іх вобласці даўно і шмат робяць квас, але асноўныя гандлёвыя сеткі яго не бяруць. "Што нам рабіць з "Вяцкім квасам" і гандлёвымі сеткамі, можам мы неяк у іх увайсці ці не?" — спытаў журналіст. Пуцін пагадзіўся, што нацыянальныя не алкагольныя напоі трэба прасоўваць.

У многіх, у тым ліку і ў Пуціна, ўзнікла падазрэнне, што журналіст быў нецвярозы. Аднак пазней дырэктар Кіраўскай абласной інфармацыйна-аналітычная газеты "Репортеръ" Ірына Аляксандрава патлумачыла, што журналіст Уладзімір Маматаў, задаючы пытанне на прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна пра квас, не быў п'яны. У яго запаволеная гаворка, таму што ён перанёс інсульт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі