На працы памёр памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ, абвінавачаны ў экстрэмізме
![Валерый Бойша](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/bojsa-2207.jpg.webp?itok=WP7I-M0v)
Валерый Бойша / "Мозырский нефтепереработчик"
18 ліпеня на працы раптоўна памёр Валерый Бойша — памочнік гендырэктара Мазырскага НПЗ. Яму было 59 год.
Праваабаронцы "Гомельскай Вясны" мяркуюць, што гэтая смерць стала наступствам таго, што нядаўна Бойшу прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па абвінавачанні ў "распаўсюдзе экстрэмізму". Разам з ім судзілі экс-рэдактарку заводскай газеты Святлану Богуш.
Журналістку, дарэчы, пасля суда звольнілі з працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.