На пошукі Максіма Мархалюка ў Белавежскую пушчу адправілі гродзенскі АМАП

На пошукі Максіма Мархалюка ў Белавежскую пушчу адправілі гродзенскі АМАП

На пошукі Максіма Мархалюка ў Белавежскую пушчу адправілі гродзенскі АМАП. Пра гэта інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. На раніцу 3 кастрычніка ніякіх слядоў 10-гадовага хлопчыка не знайшлі.

Як інфармавала Еўрарадыё, Мархалюк, жыхар аграгарадка Новы Двор Свіслацкага раёна, 16 верасня пайшоў па грыбы ў лес і знік. У яго пошуках прымалі ўдзел мясцовыя жыхары, міліцыянеры, ратавальнікі, вайскоўцы, валанцёры з усёй краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі