Вы тут

На пікеце за Ціханоўскага гарадзенец заступіўся за сына, якога забралі "ціхары"

Удзельнікі пікету спрабуюць спыніць бус з затрыманымі​ / hrodna.life

29 мая гродзенскі актывіст Дзмітрый Фурманаў збіраў подпісы за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдаткай у прэзідэнты, калі яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Яго бацька Аляксандр таксама прыйшоў на пікет, затрыманне адбылося на яго вачах.

"З скверыка выбеглі чатыры чалавекі — маладыя хлопцы ў цывільным адзенні. І разам з крэслам яны забралі Дзіму, — цытуе Аляксандра Фурманава hrodna.life. — Яго хутка панеслі да дарогі, дзе стаяла машына на мінскіх нумарах".

Как задерживали Сергея Тихановского

Відэаблогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня, калі праводзіў у Гродне сустрэчу з выбаршчыкамі і збор подпісаў за вылучэнне сваёй жонкі Святланы Ціханоўскі кандыдаткай у прэзідэнты. Спачатку яго некалькі хвілін правакавалі дзве жанчыны ў ахоўных масках. Потым яны паклікалі міліцыю. Пачалася мітусня, адзін міліцыянт апынуўся на зямлі. Пасля гэтага Ціханоўскага і некалькіх удзельнікаў пікету затрымаў АМАП.

Ноччу і раніцай затрыманні ў Гродне працягнуліся. У аддзяленнях міліцыі апынуліся актывісты Мікалай Салянік і Яўген Разнічэнка. Апошні паспеў распавесці ў сацсетках, што менавіта на яго ў таўкучцы ўпаў міліцыянт: "Ён ляцеў на мяне, я яго падхапіў і паклаў на зямлю, каб чалавек не ўдарыўся. Ніякай бойкі там не было".

У супрацоўніка органаў унутраных спраў дыягнаставалі удары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.