На пажары ў мінскай кватэры загінула пенсіянерка (фота)

Загарэлася аднапакаёвая кватэра на другім паверсе — ачаг узгарання быў у пакоі і на балконе. У калідоры кватэры ратавальнікі знайшлі жанчыну 1954 году нараджэння, жонку наймальніка жылля. З апёкамі і ў непрытомным стане яе перанеслі ў машыну хуткай, там спрабавалі рэанімаваць, але жанчына памерла.

У кватэры драўляныя дзверы, на момант ратавальнікаў яны былі не замкнёныя і прыадчыненыя. Як высветлілася, кватэра знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. Жылое памяшканне адключанае ад электрычнасці, газа- і водазабеспячэння за няўплату камунальных паслугаў.

Суседзі характарызуюць загінулую пенсіянерку як аматарку спіртнога, аднак, па іх словах, жанчына не курыла. Таксама вядома, што яна стаяла на ўліку ў міліцыі за злоўжыванне алкаголем, інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі