На парадзе ў Мінску прысутнічаюць прэзідэнты Венесуэлы і Лаоса

У Мінску каля мемарыяльнага комплекса "Мінск — горад-герой" праходзіць урачысты парад у гонар Дня Незалежнасці. У ім бяруць удзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў, больш за 150 адзінак тэхнікі, авіяцыя. Акрамя беларускіх вайскоўцаў у парадзе ўдзельнічаюць расійскія дэсантнікі.

Увечары ў сераду каля стэлы "Мінск — горад-герой" адбудзецца гала-канцэрт "Квітней, мая Беларусь" (пачатак — а 21-й гадзіне). На 23-ю гадзіну запланаваная агульнарэспубліканская акцыя "Спяваем гімн разам" і святочны салют.

Шматлікія віншаванні прыйшлі на імя кіраўніка дзяржавы з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аляксандра Лукашэнку са святам павіншавалі Папа Рымскі Францішак, князь і вялікі магістр суверэннага Мальтыйскага ордэна, каралі Саудаўскай Аравіі, Тайланда, Швецыі і Іспаніі.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі