На Палессі затрымалі 100 украінцаў, якія ішлі ў Беларусь па чарніцы

100 украінцаў, сярод якіх 15 дзяцей, затрымалі пры спробе нелегальна перайсці ў Беларусь. Украінскія памежнікі перашкодзілі ім пайсці ў раён Мерлінскага вайсковага палігона на поўдзень Столінскага раёна па чарніцы.
Як паведамляе "Интерфакс-Украина", парушальнікамі аказаліся жыхары Ракітнянскага раёна Роўненскай вобласці. Дарэчы, з пачатку сезона збору лясных ягад украінскія памежнікі затрымалі пры спробе нелегальна патрапіць у Беларусь больш за паўтысячы чалавек, пераважна дзяцей. Яшчэ амаль 100 чалавек вярнулі на тэрыторыю Ўкраіны беларускія памежнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі