На Палескіх балотах прайшлі гонкі пазадарожнікаў “Дрыгва-2007”

Трафі-рэйд “Дрыгва 2007”, які доўжыўся 24 гадзіны, прайшоў у Івацэвіцкім раёне. У ім узялі ўдзел больш за 30 пазадарожнікаў і квадрацыклаў. Арганізаваў спаборніцтвы брэсцкі клуб пазадарожнікаў “Цытадэль”.

Спачатку адбыліся паказальна-заліковыя этапы каля вёскі Козікі, а потым гоншчыкі выйшлі на трасу, разлічаную на цэлыя суткі.

Па словах галоўнага суддзі трафі-рэйду Сяргея Афанасьева, каб пацвердзіць праходжанне пэўных этапаў, якія знаходзіліся ў цяжкадаступных месцах, гоншчыкам неабходна было фатаграфаваць спецыяльныя адзнакі.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Івацэвічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі