На паказальных выступах брэсцкія дэсантнікі разрывалі жывых вужоў і жаб

Фота: "Брэсцкая газета".
Фота: "Брэсцкая газета".

2 жніўня ў Беларусі адзначылі Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Па традыцыі, святкаванне суправаджалася паказальнымі выступамі дэсантнікаў. У Брэсце на вачах публікі байцы ляжалі на цвіках, дэсантаваліся з верталёта, разбівалі галавой цэглу і... разрывалі жывых вужоў і жаб.

У 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе, асабісты склад якой удзельнічаў у паказальных выступах, журналістам патлумачылі, што забіваць вужоў і жаб трэба для псіхалагічнай падрыхтоўкі байцоў. "Псіхалагічная падрыхтоўка — гэта вялікі працэс, гэта гатоўнасць да выканання любых задач", распавёў "Брэсцкай газеце" намеснік камандзіра брыгады, палкоўнік Сяргей Сухавіла.

На яго думку, нельга сказаць, што гледачы былі не падрыхтаваныя да такога відовішча: "Там гармата Д-30 страляла, а дзеці там былі. Мы папярэджвалі. У пачатку было сказана: "Просім выконваць меры бяспекі, будзе гучна, будзе шумна".

На показательных выступлениях брестские десантники разрывали ужей и лягушек
Фота: "Брэсцкая газета".

"Магчыма, як элемент псіхалагічнай падрыхтоўкі такія дзеянні дапушчальныя, таму што салдат павінен абавязкова рыхтавацца да таго, каб вытрымліваць псіхічнае напружанне, быць устойлівым да стрэсу ў складаных сітуацыях, — каментуе сітуацыю псіхолаг з Брэсцкага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Вольга Рыбачук. — Але мэта дэманстрацыі не вельмі ясная. Калі дэсантнікі хацелі паказаць свае навыкі і ўменні, дык, думаю, у іх і так было шмат магчымасцяў гэта зрабіць. Такая дэманстрацыя можа нанесці непадрыхтаванаму гледачу, дзіцяці некаторыя псіхалагічныя траўмы".

На показательных выступлениях брестские десантники разрывали ужей и лягушек
Фота: "Брэсцкая газета".

Абаронцы жывёлаў настойваюць, што падобныя дзеянні дэсантнікаў павінны быць ацэненыя як жорсткае абыходжанне з жывёламі. У Крымінальным кодэксе на гэты выпадак ёсць артыкул 339. Пакараннем за жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх гібель або калецтва, здзейсненае з хуліганскіх, карыслівых ці іншых нізкіх мэтаў ці ў прысутнасці заведама малалетняга, могуць стаць грамадскія працы, штраф, папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года або арышт.

Тое ж дзеянне, учыненае паўторна або групай асобаў, караецца арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да аднаго года, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

"Я лічу, узняцце баявога духу не павінна межаваць з жорсткасцю да заведама слабых, і тым больш гэта не трэба дэманстраваць на святах, асабліва ў прысутнасці дзяцей, — адзначае кіраўнік валанцёрскай ініцыятывы "Абарона правоў жывёлаў г. Брэст" Ірына Амельянчук. — Ствараюцца падвойныя стандарты. З аднаго боку, за такія дзеянні прадугледжанае крымінальнае пакаранне. З іншага боку, гэта падтрымліваецца аўтарытэтам дэсантнікаў і ў цэлым войска. Дзеці могуць капіяваць такія паводзіны і ў далейшым лічыць іх нормай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі