На паэтычным слэме беларусы прайгралі расіянам

14 лютага ў слэмсэйшне прынялі ўдзел паэты з Беларусі, Літвы, Украіны і Расіі. Паэтычная зборная Беларусі выступала супраць Зборнай свету. Беларусаў прадстаўлялі: Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Глеб Лабадзенка, Таня Светашова, Усевалад Сцебурака, Андрусь Такінданг, Віка Трэнас, Анка Упала. Іх асноўнай зброяй былі вершы Рыгора Барадуліна, Янкі Купалы, Аляксея Пысіна, Віталя Рыжкова ды іншых літаратурных волатаў, піша “Наша Ніва”.



Што тычыцца Зборнай Свету, то з Расіі былі Аркадзь Штыбель, Марына Галіна, з Украіны — Юрый Завадскі і Галіна Крук ды інш. Яны выкарыстоўвалі супраць беларусаў Букоўскага, Акіта Фуджы і свае ўласныя вершы.



Арбітрам вечара быў Андрэй Хадановіч. У якасці журы былі розныя наведальнікі, таму можна казаць што ўсё было аб’ектыўна. Цікава, што беларускі жывы класік Рыгор Барадулін перамог у слэме кананічнага рускага класіка Аляксандр Пушкіна. А вось сярод маладых і жывых паэтаў вынік быў іншым: беларус Глеб Лабадзенка саступіў рсіяніну Аркадзю Штыбелю.



Фестываль “Вершы на асфальце” будзе доўжыцца 15 і 16 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі