На падтрымку эканомікі ў сувязі з каранавірусам Беларусь накіруе 110 млн рублёў

На падтрымку эканомікі ў сувязі з каранавірусам Беларусь накіруе 110 млн рублёў

На падтрымку беларускай эканомікі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса дзяржава плануе накіраваць каля 110 мільёнаў рублёў. Такую лічбу назваў журналістам кіраўнік урада Сяргей Румас.

Па яго словах, комплекс мер па падтрымцы эканомікі пададзены на разгляд кіраўніку дзяржавы. Усе меры Румас называць не стаў, але заявіў, што комплекс складаецца з пяці пакетаў. 110 мільёнаў рублёў, па яго словах, складуць прамыя меры бюджэтна-падатковай падтрымкі. 

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што прадугледжваецца падтрымка цэлых сектараў, у якіх працуюць 550 тысяч чалавек.

Нагадаем, што ўласна на барацьбу з распаўсюдам каранавіруса беларускія ўлады вылучылі 2,35 мільёна рублёў — амаль у 50 разоў менш. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі