Вы тут

Амаль мільён долараў вылучыць Беларусь на барацьбу з каранавірусам

bestbelarus.by

Урад Беларусі даручыў Міністэрству фінансаў вылучыць у 2020 годзе з бюджэту 2 351 413 рублі (каля 1 мільёна долараў) на папярэджанне завозу і распаўсюду каранавіруса, паведамляецца на сайце Саўміна. Гэтыя грошы будуць вылучаныя з бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі. 

Міністэрства аховы здароўя павінна атрымаць з гэтай сумы 1 574 120 рублёў, у тым ліку для Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі — 450 120 рублёў. 

Яшчэ 143 183 рублі будзе вылучана Віцебскай вобласці ў выглядзе міжбюджэтнага трансферту. А Мінск атрымае 634 110 рублёў.
 
Паводле звестак на 21 сакавіка, у Беларусі было зарэгістравана 76 выпадкаў заражэння каранавірусам, 15 з іх вылечыліся і былі выпісаныя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.