На Навагрудчыне сабака загрыз свайго гаспадара, а дзіця ўдалося выратаваць

Дом, у якім адбылася трагедыя / novgazeta.by
Дом, у якім адбылася трагедыя / novgazeta.by

На Навагрудчыне стафардшырскі тэр'ер загрыз свайго гаспадара, піша раённая газета "Новае жыццё". Трагічнае здарэнне адбылося 9 траўня ў вёсцы Ачукевічы, куды мінчук прыехаў з трохгадовай дачкой на лецішча.

Паколькі мужчына не выходзіў на сувязь са сваякамі, тыя звярнуліся ў міліцыю, і ўчастковы паехаў у вёску. Праз акно ён убачыў перапалоханую дзяўчынку і цела яе бацькі, пакусанае сабакам. Дзіця сказала, што баіцца паварухнуцца, бо сабака агрэсіўна рэагуе на рух. Тады міліцыянер выклікаў падмацаванне. Яго калегі адцягнулі ўвагу сабакі каля дзвярэй, а ў гэты час дзяўчынку выцягнулі з дома праз акно. Ёй аказалі меддапамогу. Сабаку забілі. 

Жонка загінулага мінчука ў момант трагедыі была ў бальніцы. Паводле яе слоў, сабака жыў у іх сям'і шэсць гадоў і ніколі не выяўляў агрэсіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі