На наступным тыдні МАК абвесціць рашэнне па Дзевятоўскаму і Ціхану

Беларускія прызёры пекінскіх Алімпійскіх гульняў Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан, якія занялі другое і трэцяе месца ў спаборніцтвах па кіданні молата адпаведна, пабывалі сёння ў штаб-кватэры Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Швейцарыі.
Спартоўцы на працягу 3 гадзін адказвалі на пытанні чыноўнікаў МАК, звязаных са станоўчымі допінг-пробамі, узятымі ў беларусаў у Пекіне, паведамляе "Спорт экспресс".

Як паведамлялася раней, узровень тэстастэрону ў крыві абодвух спартоўцаў істотна перавышаў дапушчальную норму. Калі віна беларусаў будзе даказаная, то МАК можа пазбавіць іх заваяваных медалёў і дыскваліфікаваць. Прычым Дзевятоўскаму пагражае пажыццёвая дыскваліфікацыя.

"Нам застаецца чакаць і спадзявацца, бо мы абодва ўпэўненыя ў сваёй невінаватасці. Прадстаўнік Алімпійскага камітэта Беларусі сказаў нам пасля слухання, што нашы адказы пакінулі добрыя ўражанні. Асабіста я адчуваю сябе спакойна", — распавёў Вадзім Дзевятоўскі.

Прадстаўнік МАК паведаміў, што рашэнне па гэтым пытанні будзе абвешчана на наступным тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі