На нацыянальны адборачны тур "Еўрабачання-2009" пададзена 118 заявак

На конкурс "Еўрафэст" — беларускі адборачны тур "Еўрабачання-2009" —  пададзена 118 заявак ад выканаўцаў і аўтараў песень. Як паведаміла БелаПАН выканаўчы прадзюсар тэлевізійнага музычнага праекту Анастасія Ціхановіч, гэта сярэдні паказчык за тры гады: у 2006 годзе заявак было прыкладна 70, у 2007 годзе — больш за 150.

Большасць пададзеных заявак — ад выканаўцаў (прыкладна 100). Сёлета шмат заявак прыйшло ад вядомых артыстаў. Сярод іх — Алена Грышанава, Вольга Плотнікава, Дзмітры Ўрангель, Алена Багданава і група "Топлесс", Гюнеш, Дзмітры Смольскі, Аляксандр Патліс, Аляксандра Гайдук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі