На мяжы затрымалі сына беларускага палітвязня, які вяртаўся з Польшчы?

На мяжы затрымалі сына беларускага палітвязня, які вяртаўся з Польшчы?

На мяжы затрымалі сына беларускага палітвязня, які вяртаўся з Польшчы. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasna96, затрыманы Мікіта Волкаў — сын акцёра Палескага драмтэатра Сяргея Волкава, нядаўна асуджанага за ўдзел у пратэстах у Пінску 9 жніўня 2020-га на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Па звестках праваабаронцаў, Мікіта Волкаў пэўны час быў за мяжой і раптам вырашыў вярнуцца. Пры гэтым было вядома, што малады чалавек быў у вышуку за пратэсты ў Пінску, за якія асудзілі бацьку.

Па інфармацыі "Нашай нівы", хлопец цяпер знаходзіцца за мяжой і не планаваў прыязджаць у Беларусь.

На мяжы затрымалі сына беларускага палітвязня, які вяртаўся з Польшчы?
Палітвязень Сяргей Волкаў / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі