На мяжы з Польшчай злавілі расіяніна, які ехаў пад вагонам грузавога цягніка

На мяжы з Польшчай злавілі расіяніна, які ехаў пад вагонам грузавога цягніка

30 ліпеня ў пункце пропуску "Буг" памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў трапіць у Польшчу на грузавым цягніку, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Памежнікі выявілі невядомага, калі аглядалі грузавы састаў "Брэст — Малашэвічы". Мужчына схаваўся пад вагонам і чакаў, пакуль цягнік рушыц, каб цішком забрацца на яго.

Мужчына меў пры сабе толькі пашпарт і зменныя рэчы. Жыхар Цюмені прызнаўся, што хацеў трапіць у Еўрасаюз у пошуку лепшых умоваў жыцця.

На мужчыну склалі адміністрацыйныя пратаколы за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне рэжыму ў пункце пропуску. Яму пагражаюць штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на пяць гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі