На мяжы ў студэнта забралі тысячы налепак са Скарынам, Гурковым, Пагоняй (фота)

На мяжы ў студэнта забралі тысячы налепак са Скарынам, Гурковым, Пагоняй (фота)

На мяжы ў студэнта адной з мінскіх ВНУ забралі 7 тысяч налепак. Як піша nn.by, здарэнне адбылося на памежным пераходзе "Хаціслаў" на беларуска-ўкраінскай мяжы. Налепкі забралі на той падставе, што яны маюць "папярэдне экстрэмісцкі змест".

Па словах студэнта, супрацоўнікі дзяржбяспекі верагодна ведалі, што з Украіны будуць везці налепкі, таму правяраліся рэчы ва ўсіх. Знайшлі іх у заплечніку. На канфіскаваных налепках можна пабачыць першадрукара і асветніка Францішка Скарыну, кікбаксёра Віталя Гуркова, кіраўніка вызваленчага паўстання Кастуся Каліноўскага, герб "Пагоня" ды іншае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі