На мяжы трох краін праходзіць 50-я сустрэча ветэранаў вайны

На мяжы Беларусі, Латвіі і Расіі ў нядзелю праходзіць сустрэча ветэранаў вайны, іх сяброў і сваякоў.  Яна праводзіцца ўжо ў 50-ы раз каля Кургана дружбы, узведзенага ў 50-я
гады мінулага стагоддзя. Сёлета галоўнымі яе арганізатарамі з'яўляюцца
адміністрацыі Віцебскай вобласці Беларусі і Пскоўскай вобласці Расіі.

Як паведамляе "Татар-информ", латвійскія ўлады не далі дазволу на
пераход удзельнікамі святкавання з Латвіі праз памежны ручай. Таму
ўрачыстыя мітынгі прайшлі ў двух месцах - каля Кургана дружбы з удзелам
ветэранаў з Беларусі і Расіі, і на латвійскім баку мяжы.