Вы тут

На мячы фіналу Лігі чэмпіёнаў па-руску і па-англійску напісана слова "Мір"

Мяч фіналу / twitter.com/ChampionsLeague

На афіцыйным мячы фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў па-руску і па-англійску напісана слова "Мір", паведамляе УЕФА. Відавочна, што гэта пасыл для расіян, якія ўжо тры месяцы вядуць агрэсіўную вайну супраць Украіны. Антываенныя настроі ў РФ паступова пашыраюцца.

Галоўны матч еўракубка пройдзе 28 траўня ў Парыжы. У ім згуляюць "Ліверпуль" і "Рэал".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.