На Мсціслаўшчыне ў полі знайшлі цела абгарэлай пенсіянеркі

На Мсціслаўшчыне ў полі знайшлі цела абгарэлай пенсіянеркі

На Мсціслаўшчыне ў полі знайшлі цела абгарэлай пенсіянеркі. Трагічнае здарэнне адбылося ў першай палове дня 6 красавіка. Мяркуецца, што 85-гадовая жыхарка вёскі Колтава выпальвала траву на прысядзібным участку ў 150 метрах ад свайго дома і загарэлася сама. Гаворка ідзе пра неасцярожнае абыходжанне з агнём. Тым не менш, прычыну гібелі жанчыны будуць высвятляць эксперты.

Як адзначае прэс-служба МНС, вакол загінулай абгарэла трава на плошчы каля 0,05 гектара.

На Мсціслаўшчыне ў полі знайшлі цела абгарэлай пенсіянеркі
Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі