Вы тут

На "Мова Фэсце" шукайце значкі Еўрарадыё з QR-кодам — і праходзьце тэст!

QR-код? Што? Так!

Еўрарадыё прыдумала для вас незвычайную забаўку. 22 лютага на "Мова Фэсце" шукайце нашы значкі з QR-кодам, скануйце іх — і праходзьце па спасылцы тэст, прысвечаны беларускай мове!

Значок вам спатрэбіцца і пасля. Прышпіліце яго на вопратку ці на пляцак, каб тэст заўсёды быў пад рукой. Нехта пачынае даводзіць вам, што беларуская і руская мовы — гэта адно і тое ж? Проста дайце яму адсканаваць QR-код і прайсці тэст, і гэты чалавек сам упэўніцца, што не мае рацыі!

"Мова фэст" прахродзіць 22 лютага ў мінскай прасторы ОК'16. Пачатак а 13-й гадзіне, заканчэнне а 22-й. Уваход вольны.

Вас чакаюць самыя розныя актывацыі: ад "Мова бара" да дзіцячай пляцоўкі, ад квеста да майстар-класа па кікбоксінгу. Рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук а 15-й будзе абмяркоўваць з ахвочымі нацыянальную ідэю Беларусі, а мовазнаўца Вінцук Вячорка зробіць прышчэпку беларускай мовы. І гэта толькі кроплі ад усяго, што будзе на "Мова фэсце"!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.